Старонка:Kaspiarovich.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Беларуская архітэктура

Беларусь ляжыць пасярод Эуропы, на перакрыжжы вялікіх вадзяных шляхоу з поуначы на поудзень і з захаду на усход з іх шматлічнымі атожылкамі, на стыку Захаду і Усходу, заходняй і усходняй культур. Крыжуючыся тутака апошнія, здавалася-б, павінны былі рабіць свой моцны уплыу на мясцовую беларускую культуру. Здавалася-б, што моцныя бліжэйшыя суседнія - расійская й польская культуры павінны былі зрабіць немажлівым разьвіцьце беларускае культуры. Але наколькі сваеасабліва прырода й становішча Беларусі што далі базіс для сваеасаблівае экономікі краіны, формавалі сваеасаблівы этнічны тып, губы, а зна-