Старонка:Kahaniec.Modny sliachciuk.djvu/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ян. Так бягай хутчэй. А ты, Ганна, скажы Піліпу, хай з клеці прынясе баклажку. (Ганна выбягае і, як бач, прыносіць разам з Піліпам місу нарэзанага сыру і баклажку з гарэлкай. За імі ўваходзяць музыкі, строяць інструменты і пачынаюць іграць. Ігнась бярэ Ганну і ідзе ў танец, прыпяваючы, а за імі другія.)

Хор дзяўчат.

Кацілася па вуліцы белая талерка,
Слаўны хлопец, слаўны хлопец, - харошая дзеўка.

Хор хлапцоў.

Нашто дзеўцы рэшата,
Нашто дзеўцы сіта, -
Хлопец дзеўку пацалуе, -
Дзеўка будзе сыта.

Ганна (да Ігнася).

Мая песня ўся:
Люблю Ігнася...

Ігнась (да Ганны).

У горадзе гарбузы,
У Кіеве дзядзька;
За то цябе палюбіў,
Што цалуеш гладка.

(Да музыкі.)

Іграй, іграй, іграчу,
А я табе заплачу,
А я хатку прадам,
Табе грошы аддам...

(Танцуе з Ганнай. Хор утурыць апошнія словы песні. Пасля Ігнась з Ганнаю выходзяць з грамады і становяцца наперадзе сцэны каля акна.)

Ганна. Чуеш, Ігнась, як сабакі бяруць. Што там за ліха па засценку цягаецца?

Ганна. Чуеш, Ігнась, як сабакі бяруць. Што там за ліха па засценку цягаецца?

Ігнась (пазіраючы ў акно). Цёмна. Не відаць. Трэба выйсці паглядзець, што там такое.

Ганна. А цябе сабакі не парвуць?

Ігнась. Яны мяне ўжо знаюць. (Ігнась выходзіць. Ганна глядзіць у акно. Моладзь танцуе, а старыя частуюцца.)

Ігнась (вяртаецца). Нехта дарогаю да нас бяжыць, як жару ўхапіўшы.

Гана (пазіраючы ў акно). Бачу, бачу - каля загарадзі. Гэта ж наша ліха.

Ігнась (гледзячы ў акно). І якраз сюды звяртае.

Ганна. Тату, тату! Той гад ізноў к нам бяжыць. (Пачуўшы