Старонка:Kahaniec.Modny sliachciuk.djvu/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аддаў за яго, але на такія залёты дык і то дорага. (Падышоў к лаве і змятае яе хустачкай.) Але жыць тутака - то я бы не жыў. Забяру Ганну ў горад, дам сабе з ёю рады, каб толькі пасаг у рукі як прыбраць - вось што.

{{Рэпліка|Ганна|прачыніўшы дзверы|Тата тут? (Убачыўшы Пранцішка.} А-а-а! А гдзе тата?}

Пранцішак. Не вем... Добры вечар, паненка! А на цо то паненка таты шукае? Можа, мы і без таты моглісь бы паразмавяць. Я наўмысле тэго пшышэд.

Ганна. А аб чым мы маем гаварыць? Калі якое дзела маеце, тата на тое...

Пранцішак (прыдзержваючы Ганну за руку). Але няхай паненка пачэка. Без таты нам бэндзе свабодней; паненка ве, што пры тату не выстко можна робіць. (Памаўчаўшы.) Паненка ўжо ве, чаго я ту пшышлэсь?

Ганна. Не, не ведаю!

Пранцішак. Як то? Прэце ж ту был пан Якуб, он мне мувіл...

Ганна (нецярпліва). Што вам пан Якуб гаварыў, таго я не магу ведаць.

Пранцішак. Але ж, паненка, я ту пшышлэсь да паненкі в сваты, а паненка гневалася на мне, як на злэго.

Ганна. А ці ж у сваты хто гэтак ходзіць і сорам дзяўчыне прычыняе, і дзверы заступае?!

Пранцішак. Цо бо то паненка до мне, як до хлопа, гада. Чы бы то мы не моглісь фізычней паразмавяць. Прэце ж паненка такі шляхэтна естэсь, а то по-простэму і по-простэму.

Ганна. Няхай сабе і "па-простэму". Няўжо ж крыва лепш, як проста?

Пранцішак. Я, відзі паненка, не естэсь просты. А вшыстко так цоколек розумем. А ўмесці да школы ходзілэсь. З ружныміпанамі знамся.

.

.

.

.

.

.