Старонка:Kahaniec.Modny sliachciuk.djvu/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ганну, усе пакідаюць танцаваць, а за імі і музыкі адзін за адным зарываюць ігру.)

Ян (устаючы з-за стала). А ліха ж матары яго галаве. Хаты маёй не шануе. Ой, мусіць такі прыйдзецца мне выкінуць яго за дзверы.

З’ява IX

Пранцішак (бледны, у абарванай адзежы, у памятым капелюшы; ускаквае на сярэдзіну сцэны). Га, зладзеі! Гэта вы павыпускалі сабак на мяне?! Ну, заплаціце ж вы мне за гэта.

Ян. А, ягамосць, так не крычы, бо тут ёсць і старэйшыя за цябе… ды такія, што цябе супакоіць патрапяць.

Пранцішак. А самі мне за адзежу заплаціце! Мала таго, што нада мною тут наздзекваліся, яшчэ і сабакамі нацкавалі…

Ян. Гэта ж ужо з гадзіну будзе, як ягомасць адгэтуль выйшаў.

Пранцішак. Ужо ў канцы засценку быў, як мяне сабакі апанавалі.

Ян. Мае сабакі ў канцы засценку былі?

Пранцішак. Вашы чы не вашы, але вы мне заплоціце, бо я ў вас быў.

Ян. Ніхто не зваў.

Пранцішак. Паліцыю паклічу. У суд пацягну…

Ян. Баюся я, як заяц рабой кабылы.

Пранцішак. Сурдут 20 рублёў і порткі 6, а капялюш 2 рублі, то разам 28 рублёў. Плаціце! А то ў суд падам і на вас, і на ўвесь ваш засценак.

Ігнась. То мы ўсе будзема плаціць?

Пранцішак. А ўжо ж усе.

Ігнась. І за той брыль?

Пранцішак. І за той.

Ігнась (выхапіўшы з рук капялюш). Давай сюды! Калі маю плаціць, то няхай хаця пацешуся ім. (Кулаком прабівае брыль.)

Пранцішак. Што ты робіш, дурню?

Ігнась (спакойна). Што? А беларускую шапку.

Пранцішак (сярдуючы). Мой капялюш папсаваў.

Ігнась. А табе якое дзела? Я заплачу. Гэта ўжо мой, а не твой.

Ян. Праўда Ігналёва. Сварыцца я з табою не буду, дый па судах цягацца не хачу. Сам табе заплачу. Але за тое, што ты мяне па-шальмоўску хочаш ашукаць ды хочаш злупіць 28 рублёў за тое, што каштуе 10, кару, панічу, дастанеш і свае лапсардакі тутака на мейсцы пакінеш.

Пранцішак. Што?! Я паліцыю! Я ў суд!

Ян. Паліцыя тут нічога не паможа, а на такога злодзея, як ты, суду ні божага, ні людскога няма. А ну, хлопцы, раздзеньце