Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


валі фанатызм сярод сваіх гадаванцаў, давяло да таго, што шляхта даволі хутка пачала пераймаць «лепшыя» польскія звычаі і мову і лічыць саміх сябе палякамі. Гэтым гадаванцам езуіцкіх школ — панам, шляхце, узгадаваным на лаціне і польшчыне, бо ў езуіцкіх школах беларускай пісьменнасці[1] не вучылі, лічачы яе пісьменнасцю выключна «ўсходняга звычаю», не падабалася тое, што ў Літве па-старому дзяржаўнай мовай была ўсё яшчэ мова беларуская; і вось яны на сейме ў 1669 годзе замест яе завялі мову польскую.

Калі пасля раздзелаў Польшчы[2] Беларусь дасталася Расеі — царыца Кацярына II, апіраючыся на тое, што беларуская мова падобная да расейскай ды калісь быццам уся ўсходняя славяншчына жыла супольнымі інтарэсамі, стала лічыць беларусаў расейцамі. Але, як справядліва кажа расейскі вучоны Пыпін, гэткі погляд апіраўся не на сур’ёзным пачуцці племянной еднасці, якой тады не было і не магло быць, а гэта ўсяго толькі было «казенное стремление до одноформенности».

Доўга гэты пагляд не ўтрымаўся. Ужо цары Павел і Аляксандр I, спагадаючы палякам ды шануючы іх культуру, сталі глядзець на Беларусь праз польскія акуляры. Пры іх устанавіўся погляд, што наш край зусім польскі. Пры іх польшчына ў нашым краі надта ўз-

  1. пісьменнасці, у аўт. тут і далей граматнасці, граматы;
  2. Аўтар памылкова называе раздзел Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. раздзелам Польшчы.