Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


вы і Польшчы ўстаноўлена была унія (хаўрус) дзвюх гэтых дзяржаў, і ў Літве ізноў устаноўлены быў асобны Вялікі Князь.

Вялікім князям удалося з часам перамагчы ўдзельных князькоў ды болей цесна звязаць у адно асобныя землі, але зусім аддзяліцца ад Польшчы не давалі ўнутраныя сваркі ды небяспека з боку ворагаў.

А з ворагамі ўсё трудней было сваімі сіламі змагацца. Баяры, бачачы, што ў Польшчы шляхта болей мела правоў, чым яны ў сваёй дзяржаве, дзе перамаглі вялікія паны, хацелі болей цеснай сувязі з Польшчай. У канцы баяры дабіліся свайго: дасталі гербы і прывілеі на меншых сваіх братоў сялян, і ў 1569 годзе, у Любліне, была падпісана ўмова Літвы з Польшчай, якой гэтыя дзве хаўрусныя дзяржавы зліваліся саўсем у адну дзяржаву, з адным каралём і супольнай дзяржаўнай Радай і Сеймам.

Пастаянныя стасункі з палякамі, якія з гэтага часу на добра пачынаюць верхаводзіць у Літве, ды тое, што хоць роўныя правы былі для ўсіх, але большых чыноў лацвей было дабіцца католікам, чым людзям веры грэцкага звычаю, а да таго езуіцкія школы, у якіх вучылася моладзь і баяр і шляхты, без розніцы, веры, высіленая езуіцкая прапаганда каталіцтва і польскасці ў езуіцкіх школах, якія разві-