Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


якімі яна ледзьве-ледзьве спраўлялася. Вось гэта і было прычынай, што Літва злучылася з Польшчай.

Вялікі князь Ягайла Альгердавіч злучыў у 1387 годзе гэтыя дзве дзяржавы ў аднуПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content, узяўшы за сябе замуж польскую каралеўну Ядвігу. Пры гэтым ён перайшоў з веры ўсходняга «звычаю» на заходні, гэта значыць у каталіцтва, і ў гэтую, заходняга звычаю, веру хрысціў літоўскіх баяр, якія ўжо былі і якія не былі яшчэ хрысціянамі.

Гэткім парадкам за Ягайлам у Літве была афіцыйна ўстаноўлена дзяржаўнай верай вера заходняга звычаю — каталіцкая. Але дзеля таго, што Русь, як Белая, так і Украінская, трымалася веры ўсходняга звычаю, то перавага, даная Ягайлам людзям веры звычаю рымскага і палітычная залежнасць ад Польшчы, выклікала незадвальненне. Тым болей што ў Беларусі і Украіне, ад вякоў у справах веры нікога не агранічываўшых, унесены быў Ягайлаў дэкрэт (выданы ў Вільні ў 1387 г.), у якім гаварылася аб тым, што ён прысягнуў усіх падданых княства Літоўскага, да якой бы яны ні належалі веры, «упрасіць, угаварыць, прызваць, а нават прымусіць прыняць веру рымскага звычаю». Гэта ўсё ўзятае разам давяло месцамі да адкрытых бунтаў, і ў канцы канцоў замест злучэння ў адну дзяржаву Літ-