Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


звычаю, хрышчан быў, малым будучы, — па-літоўску нават гаварыць не ўмеў і знаў толькі беларускую мову.

Само сабой, што Літва перамен ва ўклад беларускага жыцця не ўносіла, а, наадварот, парадкі ўсе беларускія, якія былі за беларускімі князямі ў Беларусі, заводзіліся і ў самой Літве. Усяго новага толькі і было, што на месцы старых беларускіх князёў верхаводзілі цяпер князі літоўскія, якія, вышэй было сказана, перанялі мову, звычай і веру, пануючыя ў той час у Беларусі. Дзеля гэтага ўсходнеславянскія вобласці ахвотна пераходзілі пад зверхнасць вялікага князя, які не ў чым не абмяжоўваў далучыўшыяся землі, а бараніў яшчэ ад страшэннай татарскай навалы, якая тады заліла морам-паводкай усю ўсходнюю частку Русі. Да канца XIV стагоддзя гэткім парадкам, нават саўсем без вайны, Літва сабрала пад сябе ўсе беларускія і ўкраінскія землі.

Надта моцнай літоўская дзяржава не была, хоць і займала вялізныПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content абшар. У ёй панавала тая ж удзельная сістэма, што і на Русі. Землі жылі самі па сабе, сувязь была надта слабая, нават у найболей небяспечных для цэльнасці дзяржавы момантах, далёка не заўсёды адна вобласць дапамагала другой. А Літву з усіх бакоў акружалі ворагі, з