Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


ка, народнае веча мела надта вялікае значэнне, князі шмат болей тутака залежалі ад веча, як у іншых абласцях (акрамя Ноўгарада). З усіх бакоў Полаччыну акружалі ворагі, з якімі яна стойка змагалася. У XII стагоддзі ворагі пачалі перамагаць, і, не маючы сіл адбівацца ад іх, — вобласць нават зусім дабравольна перайшла пад уладу незадоўга перад гэтым узмацаваўшагася Літоўскага княства. Літвіны тады не маглі пахваліцца высокай культурай: ні пісьменнасці, ні асеты літоўскай не было, і яны прынялі пісьменнасць, асвету, формы дзяржаўнай і грамадзянскай арганізацыі ад беларусаў. Гэткім парадкам беларуская мова сталася дзяржаўнай мовай ва ўсім княстве. Знатныя літвіны самі сталі гаварыць па-беларуску. Разам з асветай і дзяржаўнасцю беларусы прынеслі ў Літву і хрысцісянскую веру, намнога раней перад афіцыяльным хрышчэннем Літвы. Хрысціянская вера, якую прынеслі беларусы ў Літву, была ўсходняга грэцкага абраду, ці, як тады называлі «звычаю». Хрысціянамі ўсходняга грэчаскаг звычаю былі ўжо некаторыя сыны Гедыміна (паміж імі і вялікі князь Альгерд, хрысціянскае імя якога Дзмітры), і ўсе Альгердавічы. Вялікі князь Ягайла (Якаў) Альгердавіч (перад тым віцебскі князь), за якім злучыліся Літва з Польшчай і адбылося хрышчэнне Літвы, — таксама быў хрысціянінам, па грэчаскаму