Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


з двух бакоў: праваслаўныя беларусы абрасейваліся, а нават і самі сябе схільныяПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content былі лічыць «рускімі» (не разбіраючыся ў значэнні старасвецкага слова «рускі»); католікі, з аднаго боку, таксама абрасейваліся, з другога — апалячваліся ды называлі сябе «палякамі». Тыя ж «сыны вёскі», якія зрабілі кар’еру (разбагацелі), зусім пераходзілі — хто к расейцам, хто к палякам.

Паварот да лепшага пачынаецца толькі цяпер, калі беларускае адраджэнне крок за крокам перамагае тую путаніцу, якая ў цёмных галовах пануе, і будзіць нацыянальную свядомасць. Паглядзім, чаму беларусы дайшлі да нацыянальнага ўпадку.

У асобную нацыю беларускі народ злажыўся дужа даўно з усходне-славянскіх плямёнаў: дрыгавічоў, крывічоў ды радзімічаў. Жыў ён тады ў сувязі з іншымі ўсходнімі славянамі, частка каторых у гэтым меней-болей часе злажылася ва ўкраінскі народ, а з другой часткі, ужо куды пазней, злажыўся вялікарускі народ.

Полаччына, захапіўшая добрую палавіну Беларусі, усё ж такі шмат меншая ад іншых абласцей, не прымала ўдзелу ў супольным жыцці Усходняй Славяншчыны ў часе ўдзельнага перыяду: яна ўсё неяк асобна жыла сваім жыццём. Асвета тады ў Полаччыне стаяла высо-