Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Не чуючы сваёй мовы ў ніякай установе і ад інтэлігенцыі, цёмны селянін-беларус думае, што яго мова — гэта мова толькі бедных і бяспраўных, і ніякіх правоў ёй не належыцца. У гэтай думцы трымаюць яго пакрыжаваныя інтарэсы пануючых нацый, якія, паміма заўзятай барацьбы паміж сабой за культурнае панаванне над беларусамі, усё ж такі дужа згодна стараюцца, каб селянін-беларус не разабраўся ў тым, хто ён такі. Ды яшчэ цэлы груд іншых варункаў, разбірацца ў якіх будзем.

Зусім нядаўна, можна сказаць, ніякай нацыянальнай свядомасці ў беларусоў-сялян не было. Пачуццё лакальнай асобнасці («тутэйшасці») у нас было даволі слабае. Не толькі «вярхі», якія даўно ўжо адарваліся ад свайго народу, але і сялянскія дзеці, узгадаваныя падсялянскай страхой, калі ім удавалася, так ці іначай, выйсці «ў людзі», стараліся забыцца чым скарэй, «чые яны дзеці, якіх бацькоў», і цалкамПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content пераходзілі да дужэйшых. Асноўная народная маса, хоць і заставалася беларускай, але таксама памаленьку траціла свае нацыянальныя прыкметы. У мову ўсё болей ды болей ўваходзілі чужыя словы, — чужыя звычаі, песні, адзежа, і яны даволі лёгка выцяснялі беларускае.

Багата дзеля якіх прычын дэнацыяналізаваўся беларускі народ. Дэнацыяналізацыя ішла