Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Свянцянскага, Віленскага, Лідскага пав. і большай — Троцкага, дзе жывуць літвіны).

Далей беларусы жывуць у 7-мі заходніх паветах Смаленшчыны, 6-ці паўночных Чарнігаўчыны ды ў пагранічных паветах губерній Арлоўскай, Калужскай, Тверскай, Пскоўскай, Курляндскай, Ковенскай, Сувальскай.

Усяго цяпер беларусаў набярэцца, калі прыняць у лік перасяленцаў ды эмігрантаў, — 10 000 000 душ.

Багата гістарычных прычын злажылася на тое, што цяпер беларускі народ па веры дзеліцца на дзве часткі: на праваслаўных і католікаў. Праваслаўных беларусаў будзе каля 8-мі мільёнаў, католікаў — не поўныя 2 мільёны. Усё панства і частка мяшчан адарваліся тут ад свайго народу, дзеля чаго цяпер беларусы з’яўляюцца адным з найболей дэмакратычных народаў на свеце — бо бадай што пагалоўна жывуць яны з працы рукамі.

Беларуская мова знаходзіцца цяпер на становішчыПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content «простай». Ніякіх правоў яна нідзе не мае. Ва ўсіх дзяржаўных установах: школе, судзе, воласці, праваслаўнай царкве, пануе цяпер расейская мова; у каталіцкім касцёле — польская. Інтэлігенцыя ў Беларусі складаецца з памешчыкаў-палякаў і апалячаных, з чыноўніцтва расейскага і абруселага ды мяшчанства, частковаПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content абруселага, часткова апалячанага.