Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


гатую нацыянальную культуру, каторая ўсе іх патрэбы духоўныя здавальняе, — дабіліся для сваёй мовы правоў і чуюць яе цяпер ва ўсіх урадавых установах (ва ўсіх школах, як ніжэйшых, так сярэдніх і вышэйшых навучаюць цяпер па-чэшску). Другія адрадзіўшыяся народы, адны болей, другія меней, але ўсе гэтаксама, шмат чаго ў гэтым кірунку зрабілі. Не дазінакавыя ўсюды былі варункі, у якіх адбывалася нацыянальнае адраджэнне розных народаў: адны крапчэйшых мелі ворагаў ды болей усялякіх загародак і перашкод, другія сустракалі на сваёй дарозе меней усяго таго. У цеснай залежнасці ад гэтага былі вынікіПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content працы адраджаючыхся народаў.

А вось цяпер на шлях нацыянальнага адраджэння стаў і наш беларускі народ.

II

Цяпер беларусы жывуць ва ўсёй Магілёўскай губерні, Мінскай (акрамя ўкраінскай часткі Пінскага павету), Гродзенскай (акрамя Кобрынскага ды Брэсцкая пав., дзе жывуць украінцы, і польскай часткі Бельскага, Сакольскага), Віцебскай (у некаторых паветах тут жыве шмат латышоў ды старавераў — вялікаросаў), Віленскай (акрамя меншай часткі