Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


да гэтай пары велізарную і дужую дзяржавуПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content; палякі якраз нядоўга перад гэтым страцілі сваю дзяржаўнасць. Хоць у Прусіі ды Аўстрыі палякаў тады колькі мага анямечвалі. Шлёнзк (Сілезія), ужо колькі вякоў нямеччыны, быў нацыянальна зусім заснуўшы, але палякі мелі гэткую багатую культуру, што згінуць не маглі, тым болей што надта многа духовых рэсурсаў бралі яны з пасярод апалячанага, саўсем адарваўшагася ад роднага пня панства Беларусі і Правабярэжнай Украіны.

Але ў пачатку XIX стагоддзя, побач з развіццём рамантызму, пачынае скрозь па Еўропе праяўляцца любоў да народнай паэзіі і штукарства, у след за гэтым і да народу, стварыўшага гэту красу. Пачынаюць углядаць у долю заняпаўшых народаў, раскапваць яго гісторыю, знаходзяцца абаронцы пакрыўджаных, пачуваючыя кроўную сувязьПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content сваю з народам. І вось пачынаецца нацыянальнае адраджэнне навекі, здавалася, загінуўшых нацый. Гэткі рух абхапіў надта многа як славянскіх, так і да іншых плямёнаў належачых народаў. І вось мы бачым, што, напрыклад, чэхі, у каторых якіх 80 гадоў таму назад усё панства было анямечана, чэшская мова лічылася «простай», «мужыцкай», і гаварыў ёю толькі працоўны народ, — за гэтых 80 гадоў яны здолелі стварыць ба-