Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


трымаўся толькі народ, але дзеля таго, што ён сам быў прыгнечаны, не меў ніякіх правоў чалавека, — як той казаў, «і ў людзі не лічыўся», то на ўсё прыналежачае такому народу, на яго мову, звычаі, абычаі, паэзію і мудрасць, устанаўліваўся пагляд, як на нешта «грубае», «простае», «мужыцкае», з чым «далікатныя» паны нічога супольнага не маюць.

Багата ўсялякіх прычын прывяло да нацыянальнага ўпадку розныя нацыі. Разбірацца тутака ў іх мы не маем змогі, абмяжуемсяПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content толькі адмечаннем таго факту, што на пачатку XIX стагоддзя такіх народаў было надта многа. Асабліва сумны абраз прадстаўляла тады славянства. Палудзённыя славяне, каторыя былі пад гнётам турэцкага дэспатызму, сістэматычна былі дэнацыяналізаваны з боку вышэйшага духавенства, якоеПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content ў тых старонках было грэцкае, і не давалі дайжэ ніякага знаку нацыянальнага жыцця. Другая частка палудзённых славян, каторая жыла пад Аўстрыяй (усё заходняе славянства, акрамя палякаў), знаходзілася пад гнётам нямецкай культуры. А ўсходнія славянскія народы, беларусы ды ўкраінцы, зусім, здавалася, счэзлі як асобныя народы.

З усёй славяншчыны тады нацыянальна жылі толькі два ўсходнія славянскія народы — Маскоўшчына і Польшча. Маскоўцы стварылі