Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


нейшыя праявы жыцця і магучай сілы слова будзячы ў нашым грамадстве любоў да бацькаўшчыны, гуманныя думкі, жаданні ўсе сілы аддаць свайму гаротнаму народу, любоў да ўсяго свайго і нашай прыгожай прыроды, яны праз гэта падрыхтуюць кадры працаўнікоў для дабра свайго краю, паколькі хопіць сіл, гатовых сплачваць яму доўг.

БЕЛАРУСКАЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДРАДЖЭННЕ

I

XIX век, век пары і электрычаства да вышэйшага развіцця дэмакратыі, каторая праз гэтае стагоддзеПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content дабыла сабе болей, чым за ўсе быўшыя перад ім стагддзі; век гэты быў таксама і векам нацыянальнаг адраджэння многіх, здавалася, ужо саўсем заняпаўшых нацый. Такіх нацый за папярэднія стагоддзі сабралася шмат. Часта бывала, што калі які народ запануе над другім, то з часам гэты апошні пападаў не толькі ў палітычную ды эканамічную, але таксама і ў культурную залежнасць ад свайго ўладара. Перш-наперш вышэйшыя станы пераймалі адтуль мову, культуру, усе звычаі і мала-памалу зусім чужымі, а нават ворагамі станавіліся свайму народу. Свайго