Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


будзе. Дэкадэншчына - гэта вынік раскладу і выраджэння пануючых класаў; народу з яго цяжкім працавітым жыццём, з яго пакуль што не рэалізаваным ідэалам лепшага жыцця гэтая псіхалогія саўсем чужая. Мы і бачым, што нашы пісьменнікі далёка ад гэтага. Расейскія журналы пішуць, што паміж рабочых і сялян дужа любяць чытаць Някрасава, Глеба Успенскага, Шчадрына і іншых пісьменнікаў-грамадзян, а саўсім мала цікавіцца тымі дэкадэнцкімі пісакамі, якіх там ахвотна чытаюць паны.

Мы бачым, што ў украінцаў, якія жывуць у варунках надта падобных да нашых, у пісьменстве перамагае рэалізм і грамадзянскія ноты, хоць там сярод пісьменнікаў працэнт "паваротнай хвалі" куды большы, чым сярод нас ёсць цяпер і можа быць у будучыні.

Шмат ёсць украінскіх пісьменнікаў-мадэрністаў - гэта праўда; але бадай ці не большасць іх галічане. У расійскай Украіне перамагае рэалізм, чым украінскае пісьменства карысна розніцца ад сучаснага расейскага.

Асобныя пісьменнікі-дэкадэнты з часам, калі боль пашырыцца наш рух, калі шырэй захопіць ён грамадзянства, можа, і явяцца, але перамагаючая большасць пісьменнікаў, усе лепшыя сілы будуць ісці, як і дагэтуль ішлі "шляхам жыцця". Адгукаючыся на ўсе важ-