Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Наша нацыя дужа дэмакратычная — вышэйшыя станы «in corpore» перайшлі к чужым — лічыць на нацыянальнае адраджэнне іх няма што. Аддзельныя асобы адтуль пераходзілі да нас і будуць пераходзіць — але маса заўсягды будзе варожа нашаму руху. Гэта бачым у ўсіх адраджаючыхся нацый — няма чаго спадзявацца, што ў нас будзе інакш.

Тыя, што з паваротнай хваляй пераходзяць да нас з пануючых нацый, — гэта найбольш людзі, глыбока пранікнутыя любоўю да народу, якія хочуць працаваць для яго лепшай будучыні. Гэткія людзі найчасцей бываюць надта далёкія ад усялякіх дэкадэнцкіх настрояў; а тыя, хто гэтыя настроі перажывае, так далёкія ад рэальнага жыцця і яго патрэб, што бадай ці хто-небудзь з іх пяройдзе да нас. Яны астануцца там, дзе цяпер знаходзяцца, а, праўду кажучы, не надта яны нам патрэбныя.

Далей мы бачым, што дагэтуль большасць нашых пісьменнікаў выйшла з народных мас. У будучыні, калі жыццё нашае, як і ўсюды, будзе ўсё болей дэмакратызавацца і народу болей, як цяпер, стане даступнай асвета, — лік такіх самародкаў дужа ўзрасце, і яны, а не выпадковыя перакінчыкі, будуць даваць тон пісьменству, як і дагэтуль яно было.

Таго ж, каб пісьменнікі, выйшаўшыя з народу, пранікліся дэкадэншчынай, бадай што, не