Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


слабейшую, як у яго папярэднікаў, клерыкальна-польскую закваску («Свая зямля», «Хрэсьбіны Мацюка»)Памылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content, з другога боку, ён нам даў такія творы, як «У судзе», «У астрозе», «Быў у чыстцы», «Скацінная апека», «Кепска будзе» і іншыя, каторыя пранікнуты шчырым народніцтвам саўсем не польскага тыпу.

Пасля 1905 года з’явілася плеяда беларускіх пісьменнікаў, якія ўсе да анаго выйшлі з народу, і яны ўжо саўсем ясна далі той характар пісьменству, які яно цяпер носіць. У іх творчасці мы знаходзім, тыя ж грамадзянскія ноткі, той шчыры і шырокі дэмакратызм, які вырастае зазвычай на здаровай і плоднай народнай глебе. Нашы пісьменнікі глыбока адчуваюць народнае гора, шчыра спагадаюць сярмяжнікам і дужа праўдзіва малююць іх жыццё, іх злыбеду, з якой ім трэба змагацца. Творчасць іхняя пранікнута здаровым аптымізмам і цвёрдай верай у тое, што будзе ўнукам панаванне, там, дзе сёння плача дзед. Гэтымі настроямі пранікнута творчасць Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, Цішкі Гартнага, Галубка, Я. Журбы.

Т. Гушча, М. БеларусПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content, З. Бядуля, Ядвігін Ш. і іншыя нашы белетрысты таксама малююць рэальнае жыццё. Дэкадэнцкія настроі, так прыметныя ў пісьменствах іншых народаў, у нас пакуль што не праяўляюцца.