Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


самі дайшлі. Прытым жа хоць і не багата іх, а ўсё ж такі ўжо ёсць, а ў будучыні мо і болей будзе такіх людзей, каторыя па бацьках дасталі не аплачаныя даўгі, а нават і самі за сваё гадаванне і навукі, вялікія ці малыя, але ўсё ж такі даўгі маюць.

Прытым важна нам не гэтулькі сама формула, колькі вывады з яе, не гэтулькі разгадка пытання, ёсць за намі доўг ці не, колькі канкрэтная задача працаваць для народнага дабра. Тых, хто не прызнае гэтай формулы, можна падазраваць, што яны не прызнаюць і яе вывадаў; а калі гэтак, раз зайшла гаворка аб сплачванні доўгу, нельга абысці маўчаннем і гэтага боку справы.

Цяпер паглядзім, як сплачвае доўг народу беларускае пісьменства, гэта значыць, які яно мае характар цяпер і якія шляхі намячаюцца яго ў будучыні.

Усім, знаёмым з творамі нашых пісьменнікаў, кідаецца ў вочы тое, што яно перайшло ўжо дзве стадыі развіцця: першую — сентыментальнае народніцтва з моцнайПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content, а нават шляхецкай закваскай, другую — рэалізм, глыбока пранікнуты шчырым дэмакратызмам. Баршчэўскі, Марцінкевіч і іншыя менш выдатныя іх сучаснікі — гэта прадстаўнікі першай стадыі. Багушэвіч стаіць на раздарожжы, і творчасць яго мае яшчэ, хоць сабе і шмат