Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


Думкі ягамосця Верашчакі, трэба гэта прызнаць, дужа арыгінальныя, і калі іх акуратна выразумець, зусім справядлівыя. Я абедзвюма рукамі гатоў падпісацца пад тым, што багата душы дала прырода нашай бацькаўшчыне, што за гэта мы даўжнікі яе, гэты доўг мы павінны адчуваць і колькі хопіць сіл старацца звярнуць яго. Але разам з гэтым я лічу саўсем справядліва і той бок сплачвання доўгу, аб якім казаў Лаўроў. Калі гэтак, то, значыцца, поўная фармуліроўка гэтай справы павінна абхопліваць абедзве формулы. Аб гэтым ягамосць Верашчака не абгаварыўся і даў праз тое права думаць, што прызнае толькі доўг перад прыродай, а адракаецца ад прызнання яго перад людзьмі. Бадай што, ягамосць Верашчака свядома справы гэтай так не ставіў і толькі няясна выразіўся, праз што даў повад да ўсіх гэтых думак.

Далей мы ведаем, што чуць не ўсе беларускія пісьменнікі і дзейцы выйшлі з народу, што іхнія дзяды адбывалі прыгон і пераносілі ўсялякі здзек, — значыць, яны скарэй крэдытары, чым даўжнікі. З другога боку, яны ўсё ж такі зрабіліся сілай, маюць у большай ці меншай меры дар «глаголам жэч сэрцы людзей»[1], — і зусім натуральна будзе, калі яны пачуюць патрэбу, а нават і прызнаюць сваёй павіннасцю тое, каб народ падняць да таго, да чаго яны

  1. «Глаголам жэч сэрцы людзей», недакладны пераклад заключнага радка верша Аляксандра Пушкіна «Прарок» (Полн. собр. соч. в 10-ці томах. Т. 2. Л., 1977, С. 304)