Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


бавалі вярнуць яго «сваімі стрэдствіямі», але даўжнік паклікаў ваенную помач, і крэдытораў высеклі, як сідараву казу. Вось як сплачвае доўг граф на практыцы, а на словах — глядзі куды махнуў.

Успомніўшы гэта, як кур’ёз, прыгледзімся да дужа арыгінальнай фармуліроўкі сплачвання доўгу, якую даў нам Юрый Верашчака ў № 26-27 «Нашай нівы». Ягамосць Юры Верашчака прызнае факт, што беларускія дзяйцы маюць доўг... перад прыродай Беларусі. Родная наша прырода сваёй велічавай прыгажосцю будзіць у кожнай адзыўчывай душы гэтулькі пекных перажыванняў — ахвоты да таго, каб самому стацца лепшым і пхнуць да гэтага другіх, што чалавек за гэта мае перад ёй вялікі доўг. Значыць, гэты доўг маюць і нашы паэты і белетрысты, і яны павінны пачаць сплачваць яго, даючы пекныя, праўдзівыя малюнкі гэтай прыроды. Ягамосць Верашчака знаходзіць, што дагэтуль яны гэтага доўгу і ў малой нават частцы не сплацілі, бо яны, калі спаміналі яго, то казалі «невясёлая старонка наша Беларусь», «Край наш бедны, край наш родны — гразь, балота ды пясок»Памылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content і г. д.

Гэтая фармуліроўка сплачвання доўгу пераносіць справу ў саўсем другую плоскасць — падыходзіць да яе саўсем не з таго боку, з якога падышоў Лаўроў і расейскія сямідзесятнікіПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content.