Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


ЯШЧЭ РАЗ АБ СПЛАЧВАННІ ДОЎГУ

Расійскія народнікі сямідзесятых гадоў лічылі, што яны маюць перад народам вялікі, неаплачаны доўг, каторы трэба вярнуць. «Исторические письма» ЛаўроваПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content сфармулявалі гэтую думку, гаворачы, што ўсе багацейшыя станы праз цэлыя вякі карысталі з працы народу, самі прадукцыйна не працуючы, — забіралі большую частку здабытага мазалістымі рукамі дабра; бралі вялікі падатак крыві, беручы шмат народу ў салдаты, зрабілі ўрэшце ўвесь народ сваім нявольнікам, сурова панавалі над ім, здзекуючыся і саўсем не лічачыся з яго пачуццём уласнага гонару. Рабілі гэта вышэйшыя станы, саўсем не задумваючыся над тым, ці маюць яны на гэта маральнае права. Але во і ў гэтых станах з’явіліся людзі з больш адзыўчывай душой, з чуткім сумленнем; задумаліся яны над тым, ці справядліва гэта, ці павінна так быць. І зрузумеўшы, што так быць не павінна, адчулі, колькі зла іх бацькі зрабілі народу, колькі ён ад іх крыўды перанёс.

Гэта крыўда і ёсць той вялікі доўг, каторы яны павінны вярнуць, пасвяціўшы ўсе свае сілы працы дзеля народнага дабра. Доўг гэ-