Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


тай жонкі ніхто не зводзіць, кажа прыказка, а во цябе ўсё ж такі звялі. Лапаць ты праўдзівы, а век мне з табой жыць трэба. У сабакі воч пазычыўшы хіба, пакажуся я з табой у людзі! А не дзе дзенешся? Паказацца прыйдзецца, і не раз… І нашто ты жыццё маё пагубіла? Нашто мне папярок дарогі станула? Не скусілі б мяне твае грошы, браў бы я Насту, гараваў бы, але шчаслівейшы б быў куды! Свет ты мне заступіла… Ну, добра, гадзіна. Папомніш жа ты! Катаргай табе стане жыццё за мной!.. Праклянеш ты не раз тую хвіліну, калі на мяне паквапілася…»

Усе гэтыя мыслі мужа ўгадвала Марыля, і страшна ёй рабілася — надта нярадасна ўжо выглядала жыццё за глыбока ненавідзячым яе мужам, нічога добрага ў будучыні ждаць было нельга, а разам з тым і жаль браў: «За што? Па добрай жа ахвоце бярэш ты мяне, — не ўпадабаў ты лупатай, васпаватай, „лядачай дзеўкі“ Марылі — дык нашто ж жаніўся? Браў бы сабе Насту, любіўся з ёй, ды еў бы без хлеба — ніхто ж не бараніў. Не ткі захацелася багацця, ну а багацце дарма не прыходзе. Ды чым жа я вінавата? Ой, Божухна!» І надта сумна стала Марылі, і не вытрымала яна… «А во і Марыля плача», — загаманілі кругом. Ну і вяселле — чыстыя хаўтуры. Тым часам Васіль наліваў сабе ў шклянку гарэлкі і, не