Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


сакалок, плакаў, ці што — вочкі ў цябе чырвоныя, — быццам шкадуючы, прыязна азвалася падгавораная Наталкай старая Агапка, — чаго ж ты, сакалок? Жоначку ж ты ўзяў багатую. Цешыцца павінен. Ды яшчэ і тое скажу, што спакой ты будзеш мець. Не дарма кажа прыказка: «Купляй кабылу гарбатую, а жонку бяры лупатую, дык ніхто не звядзець». Мірон і Міроніха, не чакаючы нічога такога, разінуліся і глядзяць дурнямі, адкуль што ўзялося? У Васіля са злосці і жалю ізноў паказаліся слёзы. «Што ж ты, мой каток, напраўду плачаш. А я пажартавала толькі, ды і то дзеўкі падгаварылі», — азвалася Агапка, каторай ужо шкада зрабілася Васіля. Але Наталка не супакоілася. Змеркаваўшы, што ўжо пара другую штуку паказаць, міргнула яна дзеўкам, і ўсе разам запяялі:

А як жа Васілёчку не плакаць,
Калі побач сядзіць Марыля, як лапаць...

— Ха-ха-ха, ой, братцы, памру, — аж качаўся са смеху ўраднік. Смяяліся ўсе. Марыля чула, што нешта як бы хапае за горла яе і душыць. Сурова глядзеў на яе Васіль, і яна ўся траслася ад гэтага прыглядання. "Ну што, жоначка мілая, — казаў вачамі ён, — га, як песня падабалася?.. Праўду, чыстую праўду пяюць яны. Як лапаць ты, брыда праклятая, дзеўка лядачая. Гарбатай кабылы і лупа-