Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


ўсё крычалі «горка», але пасля ён неяк прывык і рабіў гэта машынальна, а першы раз надта прыкра было.

Кончылі вячэраць. Музыкі зайгралі танец. Старшыноў Мікіта свіснуў, топнуў і пусціўся танцаваць пасярод хаты. Усе кругом абступілі і прыглядаліся. «Шчаслівы Мікіта, — думаў Васіль, — пасватаўся да Насты, тая згадзілася пайсці, дык праз тыдні тры будзе гуляць сваё вяселле; добрую, працавітую жонку нажыве, ды і прыгожую, а я... Эх, гора ты маё». Слёзы выступілі на вачах Васіля, стараўся ён іх затрымаць, але не мог. Праўда, у таўкатні і гомане трудна было і прыкмеціць гэта, але ўсё ж такі Наталка, Кірылы храмога дачка (бядовая дзеўка, як яе звалі ў вёсцы, бо надта востры мела язык), была ў горадзе, адкуль нядаўна вярнулася, а аб гарадскім жыцці яе шмат чаго казалі, — Наталка пабачыла гэта. Нейкая злосная думка бліснула ёй у галаве, глянула яна на Васіля і аж кусок языка высунула яму напаказ ды давай зара шаптацца ў куце з дзеўкамі. Там, відаць, словы яе прыйшліся даўпадобы, бо Марылю не любілі ўсе і шкадавалі, што гэткі ўдалы хлопец папаўся ёй.

Змардаваныя музыкі перасталі іграць. Танцоры разышліся па кутках трошку адпачыць, каб пасля ізноў пачаць гульню. «А мой жа ты