Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


зяць выглядаў нефарсіста), каторы на ім ляжаў мехавата, з раніцы ўжо паспеў са шваграм Апанасам добра напіцца і затое мала неяк думаў над тым, што тут робіцца, што бярэ ён не каго іншага, а лупатую Марылю, — і спачатку трымаўся бадзёра.

Калі ўжо іх павянчалі і, варочаючыся з цэрквы, пасадзілі на возе побач, — глянуў ён на Марылю, прыгледзеўся лепей, і надта неяк праціўна яна стала — хмель саўсім вылецеў з яго галавы, уцяміў малец, што ткі ўсё ўжо кончана, што ён Марылін муж, і стала яму цяжка на душы.

Прыехалі. Расселіся за сталы. Ізноў маладых пасадзілі побач. Бледны, як нябожчык, сядзеў Васіль. Усё ў яго скакала перад вачамі, і сам ён не разбіраўся добра, у сне ці наяве робіцца гэта. А тым часам госці ўжо добра закусілі, выпілі. «Горка, горка! — хрыплым голасам крычыць ураднік. — Ну, што ж ты, Васіль! Кажу „горка“, ведаеш, што трэба рабіць? Цалуй жонку! Жыва!» — «Гэтак, гэтак, цалуйся са сваёй красуняй!» — падхапілі п’яныя хлопцы. Усе яны завідавалі Васілю, што гэткі пасаг захапіў ён, і рады былі зрабіць яму прыкрасць. Няма што. Прыйшлося пацалавацца. Увесь задрыжаў Васіль, дакрануўшыся да Марылінай лупы, надта прыкра яму стала. Яшчэ не раз прыйшлося яму ў гэты вечар цалавацца, бо