Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


ліся. І музыкаў з мястэчка паклікаў стары, і гасцей важных пастараўся. Былі тут і дзяк (бацюшка трымаўся панам, з сялянамі не сябраваў, і папрасіць яго Мірон не адважыўся), і вучыцель прыходскага вучылішча, і сядзелец, і пісар, і ўраднік, і старшына - усе з сем'ямі. Паглядзець на небывала багатае вяселле прыйшла ўся вёска і шмат моладзі з другіх вёсак. Усім быў рад Мірон і ўсе, пацясніўшыся, стоўпіліся ў ягонай вялікай хаце. Калыску з бахурам, каб не было прыкрага ўспаміну, аднеслі ў суседнюю хату да кумы, дзе даглядаць рабёнка дакляравалася старая кутніца Параска. Сама Марыля была надта рада. Рада была яна, што выходзіць замуж хоць і за беднага, але прыгожага мальца, рада была, што пакіне бацькаву хату, дзе маці заўсёды сварылася і прыпамінала ёй ейны грэх. Бацька, дык той, крэпка злупцаваўшы яе колькі разоў лейцамі, пасля адпусціўся і дараваў. Любіў ён надта сваю няўдалую дачку, - прытым жа і не дзіва, што сышла яна з дарогі - надта ж ткі прыгожы быў гэты гусар... Як гэта ён і ўвагу сваю на яе звярнуў? Памятаючы аб гэтым, Мірон не злаваў ужо на дачку і ад душы быў рад, што бярэ яе хоць і бедны, але працавіты малец і не п'яніца.

Васіль, адзеты ў швагравы гарнітур (свайго ён не меў, а Мірон не хацеў, каб на вяселлі