Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


- Праўду кажаш, - цягнуў паволі ён. - У горад цяпер няма як ехаць, ну а харакаваць у вёсцы надакучыла - годзе ўжо!.. Марылю, і ўсё тут! Ну, бывай здарова, загаварыўся з табой я...

І, не чакаючы ўжо, пакуль Наста збярэцца што-небудзь адказаць, Васіль бягом уцёк з пуні.

- Ох-ох-ох... Госпадзі! - загаласіла Наста. Уваскрэсшая было на мінуту надзея ізноў пакінула яе, і бедная дзяўчына чула, што сілы яе пакідаюць, што не вытрывае.

- А, ты тут! - пачула яна голас раззлаванага бацькі. - Шукаю я па ўсім мястэчку, а яна ў пуні запёрлася. Чаго разраўлася? Васіль не бярэць? Дык чорт з ім. Вялікае шчасце, падумаеш! Харака-лапатніка не бачыла! Лепшыя знойдуцца! Жыва ў хату ідзі, есці давай, ахрап'еПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content насеч трэба, і ўсё такое... Ну ідзі.

II

Не ашукаў стары Мірон Рудзька Васіля. На дзень перад вяселлем усе чыста грошы як ёсць даў яму і кароў прыгнаў. Вяселле такжа стары справіў на славу.

Захацелася яму пафарсіць і пахваліцца сваім багацтвам, накупіў ён усякай усячаны; водак і харчоў гэтулькі, што ўсе госці не надзіві-