Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


— Эх, Наста! — крыкнуў ён. — Ды пропадам прападзі Марыля і ўсё яе багацце. Не пакінуў я цябе, мая зязюлечка! У горад паедзем — жывуць жа там людзі, і іншыя нішто сабе прыстроіліся, і зажывем там… ну, а бацькі хай упраўляюцца як хочуць.

— Без толку ты кажаш, Васілёк, — з горкай усмешкай адказала Наста. — Ну, што ты рабіць будзеш у горадзе. Ані граматы ты не знаеш, ані рамясла ніякага, ну, куды ты дзенешся? Мала, думаеш, такіх гаруноў, як ты, там жыве. Прытым жа і работы цяпер па гарадах няма, бо ўжо болей года шмат хто з іх вярнуўся, і ў нашым сяле вярнулася з пяток мальцаў, фабрыкі, кажуць, усе закрываюцца, неяк яны гэта па-вучонаму называюць. Як гэта… Ага! «Крызіс», кажуць. І майстры яны, а ўсё ж такі вярнуліся. Ну, а бацькоў як кінеш? Юрка яшчэ не работнік, Максім толькі праз год з салдатаў вернецца, бацька стары… Што ж, жабраваць яму, ці што? Ён жа цябе выгадаваў! Васілёк, даражэнькі! Бяры мяне так. І ты да гора прывучоны і я. Будзем бедаваць разам. Працаваць буду рук не пакладаючы, шанаваць і слухаць цябе ва ўсім, ніколі ніякага наракання не пачуеш ты ад мяне… І пражывём у вёсцы век. Ну што? Добра?

Але Васіль, відаць, ізноў раздумаў і жалеў, што так, не абдумаўшы, ахвяраваўся браць Насту…