Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


той пасаг паквапіцца, выбірай». Сказала, што найахватней за мяне, бо ткі бачыш, і я сабе хлапец нішто. Во Мірон, пабачыўшы мяне, і кажа: так і так, братка. Дачка ў мяне лупатая, васпаватая, з бахуромПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content. Але, акром бахура, пасагу будзе трыста рублёў, дзве каровы, усялякага дабра шмат і за свае грошы такое вяселле выпраўлю, якога не бывала тут ніколі. Ну, што, братка, калі надакучыла мякіну есці, надумляйся. Ну, а цяпер скажы ты, што мне тут было рабіць. Ты ж не дурная.

Наста ўздыхнула і не адказала нічога. Васіль трошку папаўчаў і далей цягнуў:

- Сама ведаеш, што ад гэткага пасагу добра можна паправіцца. Во ў хаце маёй вецер, як у полі, свішча, шаляваць яе трэба, печ паправіць, снасці ўсялякай прыкупіць, - а дагэтуль усё выходзіла няўпраўка. За трыста рублёў ого як агледзецца можна, ды яшчэ і зямлі прыкупіць, цяпер праз банк прадаецца фальварак. Астапкава, во дзесяціну-другую я там і купіў бы. А гэта яшчэ не усё: дзве каровы і ўсякага дабра, кросен, гаршкоў навязе Марыля, ой, ой, колькі!.. Ну скажы-ткі, няўжо ж усё гэта адкінуць?

- А што са мной будзе, Васілька? - праз слёзы ледзьве магла азвацца Наста.

- З табой, сястрычка міленькая?.. Ці ж лёгка мне браць непрыгожую жонку! Падумай