Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


я з табой. Упадабаў цябе. Перш папрабаваў, каб па-сваему ўзяцца, — бачу — не выходзіць нешта. Мяне злосць узяла, яшчэ болей захацелася дабіцца гэткай мэты — і сам не агледзеўся, як ткі саўсім укляпаўся ў цябе... во як. Вер. Настачка, праўду кажу. Праўда і тое, што хацеў браць цябе. Да-душы хацеў — і ўзяў бы. У пільніцу, сама разумееш, што няма як, а ўвосень узяў бы. Аж тут выйшла не гэтак.

— Міронава Марыся? — ціха спыталася Наста.

— Яна. Бацька яе першы багач у воласці. Наезны ён. Прыехаў сюды, купіў фальварак і яшчэ грошы нажыў. Дзяцей у яго — сын і дачка — ды і то Апанас п’яніца, лодыр, а Марыля працавітая, але брыдкая, як зданне, лупатая, васпаватая. Усё ж такі для грошы шмат хто ўзяў бы яе, але за харака бацька не хацеў аддаваць, хацеў, каб за якога пісара, урадніка ці вучыцеля. А гэткія не пападаліся. Во і сядзіць Марыся ў дзеўках, аж даседзелася. У іхнюю вёску на пабыўку прыехаў гвардзейскі гусар-вахмістр, дванаццаць гадоў ужо служыць і шмат «абразованасці» мае, прыгожы дужа, во ён і звёў сваім «галанцерным абрашчэннем» зусім дзеўку з пуці. Тут ужо няма што думаць аб пісарах і вучыцелях. Добры і харак. "За каго з іх ахватней пойдзеш? — пытае стары (любіць ён яе дужа). — Усякі на