Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


і лапцях, калі яны ля яго праходзілі. Васіль пачырванеў, як бурак, і не адказаў нічога. Наста, прыкмеціўшы гэта, ледзьве ўтрымалася, каб не расплакацца. У канцы дабраліся яны і да пуні. Увайшоўшы там, Наста запёрла дзверы, агледзелася, што кругом няма нікога, і тады, ужо не змогшы ўтрымацца, расплакалася. Зморшчыўся Васіль - не любіў ён гэтага - нашто, усё роўна не пераменіцца нічога, і зразу хацеў пакінуць дзяўчыну і ўцячы на сяло, але пасля неяк шкада зрабілася.

- Настачка, галубка, не плач. Пакінь, сястрычка! - Васіль, абняўшы дзяўчыну, гладзіў яе па галаве. Яна прытулілася да яго, уся дрыжэла і ціха плакала.

- Ты ж у мяне дзяўчынка разумная, ведаеш жыццё і тое, што надта паганае яно ў нашага брата. Во і ў майго бацькі зямлі пяць дзесяцін і чатыры сыны: старшы ўжо памёр, пакінуў нам карміць жонку і двое рабят, я толькі летась вярнуўся з салдатаў. Максім цяпер служыць, і меншы, Юрка, у двор пастухом наняўся. Маці саўсім старая, хворая, многа працаваць не можа, братава гэтаксама не ўпраўляецца, во чуць я вярнуўся з салдатаў - зараз жа на мяне населі - жаніся. Я ані туды тое, за дзеўкамі цягацца я любіў і, што грэх таіць, нашкодзіў тутка шмат, то жаніцца і не рупіўся - бацькі сваё, а я сваё, і ані. Во спаткаўся