Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


адразу гаварыў усё па-расейску, цяпер ужо забыўся, але ўсё ж такі пара да пары ў гаворцы яго саўсім інстыктыўна адгукаецца салдацкая "абразованнасць"). - Ну, што скажаш?

- Васілёк! Зойдзем, міленькі, да нас, у хаце шмат народу будзе, дык пойдзем у пуню, трэба з табой пагаварыць, а тут усюды людзі, усё пачуюць, будуць смяяцца.

- Добра, - неахвотна згадзіўся малец, бо адмовіцца не было-ткі як.

Калі яны праходзілі па рынку, то рынак ужо быў перапоўнен народам. Людзі снавалі ва ўсе староны, падходзілі да вазоў і будак, дзе гандляры паспелі ўжо разлажыць тавар, і дапытваліся цэн. Жаласна пяялі сядзячыя каля цэрквы старцы, дзеці пробавалі, ці добра граюць толькі што купленыя гармонікі і петушкі. Крычалі, заахвочваючы да сябе пакупцоў, гандляры і вадзіліся аб цану з пакупцамі. А там гурток хлапцоў, сабраўшыся каля гарманіста, хорам пяяў песні, там брыдка лаяліся і во зара ўжо за чубы схопяцца. Усё гэта злівалася ў адзін кірмашовы гул, добра вядомы ўсякаму, хто жыве ў Беларусі.

- Ай, ай, Васіль! Васпаватую, лупатую браць будзеш, а гэтую красуню зводзіш дарма. Дзе ў цябе сумленне ў гада! - паківаўшы галавой, сказаў стары селянін у кажуху