Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


яна паставіць вялікую свечку перад абразам Спаса і двох падсвінкаў ды тры аршыны кросен занесці бацюшку на Каляды - і неяк лягчэй на душы ў яе робіцца, можа, ткі Бог дасць, што і не збудзецца дасужая гаворка суседаў і не пакіне яе Васіль.

Служба кончылася. Народ паваліў з цэрквы. Дзяўчына абцёрла слёзы, пайшла адна з першых і стала прыглядацца на выходзячых з цэрквы людзей, каб ткі пабачыць Васіля. Не можа быць, каб ён, жывучы тры вярсты ад сяла, сягоння не быў у цэркві, трэба, канечна, пабачыцца з ім і спытацца, ці праўду людзі кажуць.

Во і Васіль. Высокі ён, чорнавалосы і ўдалы малец, шмат дзевак ён, як кажуць, скрыўдзіў, крута і да яе браўся, але ткі яна неяк не далася, і дзякуй Богу, а то што б было, калі і праўда, што маецца браць ён Міронаву Марылю. Сэрца яе закалацілася. Васіль яе не ўбачыў і шпарка прайшоў ля я, спяшаючыся на рынак. Дзяўчына пайшла за ім і ўжо пасярод вазоў дагнала.

- Здароў, Васіль, што ж ты ўжо і не пазнаеш мяне? - дрыжачым голасам пачала яна. - Прайшоў міма і слова не сказаў!

Малец, відаць, надта не рад быў сустрэчы.

- А, Наста, здравія жалаю (ужо каля года прайшло, як вярнуўся ён з салдатаў, -