Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


на зямлю і добрае і благое, і ўроду і няўроду, ад каторага залежыць усё жыццё; дзякуюць за тое, што змілаваўся і адпусціўся сёлета, і замальваюць, каб не надта на іх сердаваў надалей.

У кутку ля парога стаяла бедна адзетая маладая гожая дзяўчына і надта шчыра са слязамі малілася. Пачула яна ад людзей, што Васіль Булай з суседняй вёскі, каторы, як вярнуўся летась з салдатаў і пабачыўся з ёй на вечарынцы ў іхнім сяле, адразу звярнуў на яе ўвагу і кляўся з той пары не раз, што як толькі паправіцца з гаспадаркай, дык яе абавязкова возьме, - пачула яна, што Васіль сватаецца да дачкі старога Мірона Рудзькі. Не паверыла адразу дзяўчына, але чутка гэта неяк не змаўкала, і ўсе аб гэтым гаварылі, завідуючы Васілю і кажучы, што ён праз такую жаніцьбу добра паправіць сваё харацкаеПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content жыццё. Прытым жа і Васіль, каторы перад тым кожную нядзелю быў у цэркві і, варочаючыся адтуль, заўсёды заходзіў у іхнюю хату, цяпер даўно не паказваецца, - чула сэрца дзяўчыніна нядобрае. Гаворыць яна малазразумелыя словы пацераў і, побач з тым, звяртаецца да Бога па-свойму з гарачай просьбай, каб не загубіў ён яе маладога жыцця, каб не кінуў яе Васіль, без каторага надта цяжка будзе жыць, каб злітаваўся Бог над ёй. Ахвяруецца