Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


відаць людзей. Толькі дзе-нідзе ляжыць хто-небудзь на калёсах і пілнуе свайго возу і некалькіх суседніх. Тавар увесь пахаваны па вазах і шалашах. Рэдка пройдзе хто-небудзь у той бок сяла, дзе на ўзгорку стаіць цэрква. Увесь народ там. Хаця пабудаваная пятнаццаць гадоў таму назад, на месцы старой драўлянай, пекная мураваная цэрква лічыцца найбольшай ва ўсёй ваколіцы, усё ж такі і ў ёй увесь народ не тоўпіцца, і шмат яго стаіць без шапак і моляцца на цвінтарыПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content. Хоць і надта цёплы выдаўся дзень, усё ж такі шмат хто з прыезджых, маючы на ўвазе тое, што ўжо восень і мо, пакуль вернуцца дамоў, прыцісне мароз, адзеліся ў кажухі. Шмат відаць сярмяг, сярмяжных кулькоў і лапцей, але гэта носяць найболей немаладыя, барадатыя сяляне, моладзь жа фарсіць у наммазаных у каго дзёгцем, у каго ваксай ботах, у крамных куртках і штанах, дзе-нідзе пападаюцца і франты, адзягнуўшыяся саўсім па-панску. Яшчэ фарсісцей адзягнуўшыся бабы: там у кажухах толькі старыя, а дзяўчаты і нават маладзіцы надта выстраіўшыся.

Душна ў цэркві і цесна, што яблыку недзе ўпасці. Пекна пяе хор вучанікоў Ліпоўскай царкоўна-парахіяльнай школкіПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content; шчыра моляцца сяляне свайму грознаму Богу, каторы пасылае