Старонка:Hmyrak Lavon.Tvory.djvu/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


ВАСІЛЁВА ВЯСЕЛЛЕ

I

У сяле Ліпоўках аўтарнае свята бывае на Уздвіжанне. Сёлета дзень быў надзіва цёплы - сонейка грэла так, як рэдка грэе ў сярэдзіне верасня. На полі такжа нішто сабе дабро вырасла: жыты былі кругом добрыя, зжалі, звезлі і на лета засеялі ўсё ў пару - ураджай бульбы быў надта добры, ярына, праўда, выйшла дрэнная, але ўсё ж такі, агулам кажучы, даўно ўжо гэткага году не было. Бульбу ўжо ўсюды ўпарадкавалі, малаціць яшчэ не пачыналі і, карыстаючы з свабоднага часу і добрага надвор'я, падзякаваць Богу за яго ласку, з'ехалася ў Ліпоўкі з усёй ваколіцы гэтулькі народу, як рэдка калі бывала. Увесь пляц перад цэрквай, дзе ў будныя дні скубуць нічыю травічку авечкі і гуляюць дзеці, цяпер быў застаўлен вазамі так, што і прайсці нялёгка. азамі былі застаўлены ўсе вуліцы сяла, у кожным дзядзінцы стаяла іх з пяток і шмат яшчэ, не стоўпіўшыся ў сяле, памясцілася на полі. Надта многа навезлі і ўсялякага тавару, як хатняй работы, так і крамнага, адным словам, кірмаш маніўся быць што называецца. Але пакуль што на вуліцы дайжа саўсім не