Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Чаму з маленства, з ураджэнства,
У жыццевы май,
Ні умеу, як маці, шанаваці
Цябе, мой край?
То-ж я с тваею ключавою,
Сьвятой вадой,
Напіуся болю аб нядолі,
Бядзе людзкой.
То-ж ты, мой хмуры, дау мне пануры
І ціхі гнеу,
А днем падчасным, так пекным, ясным,
Надзею грэу.
Твае-ж курганы, лясы, паляны,
Дубкоу тых шум,
Палеу абшары, люд бедны, шары,
Мне далі дум.
А дум тых многа... Не, ні убога
Ты дау мне іх
І ты-ж, як маці, научыу сьпеваці
Аб думах тых.
Я брау, ні бачыу і ні аддзячыу
Табе нічым,
Бо счараваны - цябе, укаханы,
Ні знау саусім.
Цяпер хоць знаю, дык што параю
Ад позьніх скрух?
У чужой краіне паволі гіне
За целам - дух.
Вазьмі-ж хоць сьпевы, дум перапевы
Лясоу тваіх.
З тваеі глебы, з тваега неба
Узяу я іх.