Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


Бо мой прыгон глытае час,
Мне воля — рэдкі дар.
Такіх поэтау шмат у нас,
Дзе сам народ — песьняр.
Сваіх тут жменьку я сьпісау
Маркотных песьняу-дум;
Маей душы іх сам сьпевау
Па краю родным сум.
Скажу ішчэ чаго-б хацеу:
З дзявочых вуст пачуць
Хаця-б адзін мой бедны сьпеу,
Хаця-б калі нібудзь!