Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Людзям.


Люблю і я скляпенне зор,
Люблю зямлі абшар,
І роуны луг, і узгібы гор,
І шум лясны, і гвар.
Люблю жыцце, а у ім людзей
І кшталты іхніх душ,
Люблю вянкі плясьці з надзей, -
А ні поэт. - Чаму-ж?
Часамі праца у дзень кіпіць, -
Цярплю і я прыгон, -
Аж косьць аб косьць у плячу рыпіць..
Пачуеш у сэрцы звон...
Ухопіш зык, за ім другі,
за тымі больш ідуць,
зліюцца у шых даугі-даугі
І цэлы дзень гудуць.
Загасьне дзень, іду дамоу,
Кладуся спаць, - і у ноч
Цякуць радкі зьвінючых слоу
І сон адходзіць проч.
Тагды пішу. Перад вачмі
Нясецца зданняу рой
І хтось стаіць па-за плячмі,
Здаецца, блізкі, свой.
Абыйме шыю пара рук
І кос дзявочых шоук,
Узмацніцца у сэрцы мерны стук,
А звон у душы ні змоук...
Зірну: пакой пусты, німа...
А час сьлізнуу, як вуж.
І за вакном радзее цьма...
А ні поэт... - Чаму-ж?