Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Думкі -дыямэнты, краскі жыцця
Песьні — вас гэтак люблю,
З вамі салодкіх гадзін забыцця
Часам і я пазнаю.

Жыцце-няволя у чужой старане,
Працы надмернай яром
Зараз зьнікаюць, бы у госьці ка мне
В паказаліся у дом.

Слухайце-ж, думкі: як прыйдзе мой скон,
У хатку зьляціце ка мне.
Хай перадсьмертны уцішыцца стон.
Сэрцо на момант спачне.

Хай засьпеваю, як лебядзь, калі
Прыйдзе гадзіна яму,
Узьнесшыся у небо ад маці-зямлі,
Рыне у адвечную цьму;

Хай засьпеваю аб сьне залатым,
Веку людзкога радства.
Роунасьці, вольнасьці, брацтва, — аб тым
Веку красы хараства.

Можа, пачуушы прэдзгонны мой сьпеу,
Сьціхла-б на сьвеці вайна...
З радасным духам-бы я паляцеу
У царство кахання, відна.