Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Ні меу Ен літасьці, ні дау табе спакою,
У самоце, у больніцы, жалезнаю рукою,
Ен сэрца кволаго спыніу нітрвалы рух
І бедны дух
Прымусіу твой пакінуць гэты сьвет.

Казау: «маліся» ты. За што-ж, каму маліцца?
Ці-ж можна прауду нам знайсьці, калі маніцца,
У небо чорнае уляпіушыся вачмі?
З журбой, с слязьмі
Нясьці туды сваю найбольшую з надзей?

Пабач, гаротны мой: ці-ж ты ні моцна верыу?
Сьвятою праудаю ці-ж кожан шаг ні мерыу?
Сьлязьмі крывавымі ні плакау? ні прасіу?
Ні усе знасіу,
Запомнены праз небо, нізнаны праз людзей?

Ці-ж меу ты, родны мой, хоць дзень на адпачынак?
З гароты, з беднасьці ці знау перапачынак
За веру гэтую? Ці-ж ні балеу ты заусягды,
Ні сох з бяды
З душою прэснаю, адкрытаю да усіх?

Салодкіх мала хвіль, а горкіх натт багата
Памеу за жыцце ты, мой родны, бедны тата,
А можа горкую табе і я хвілінку дау,
Ні спагадау
Табе калі... Цяпер за гэта выбачай.

Ніхай пуховаю табе зямелька будзе,
Ніхай спакой табе твой Пан прысудзе.
Я некалі прыйду пад той убой крыж.
Дзе ты ляжыш,
І там наплачуся. А пакуль што — прашчай!