Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


На сьмерць

Памер ты, татачка, успакоіуся на векі!
На вочы сумныя насунуліся векі.
Прыціснула іх сьмерць мацней за чужанца.
І вот, айца
Ні стало, родны мой ад сьмерці тваяе.

О, сьмерць без літасьці, ратунак ты і кара!
На што ж яму, як тая чорна хмара,
Заслонай вечнаю ты стала прад вачмі?
Скажы, сьлязьмі
На што пасквапілась радзіны ты мае?

Ах, родны, блізкі мой! Гаротны і бездольны,
Жыцце свае, той шлях ніудатны і нявольны,
Ты з боллю цяжкаю у сэрцы перабыу
І свой згубіу
Апошні стон, адзін, у чужжстве, у цішы.

Безшчасны тата мой! Усім адна дарога...
І торгання разлукі ні так катуюць строга,
Як тое, любы мой, што у ноч, у апошню ноч,
У цябе із воч
Сьляза скацілася аб скрыуджанай душэ.

Дратуе сэрцо мне, цьвікі у мазгі убівае
З грудзей і боль, і стоны здабывае
Здагадка страшная: у гадзіну усіх гадзін
Ты там адзін,
Мауляу безплеменнік усім чужы, сканау...

Адно бліжэйшае, адно-б хаця стварэнне,
Хаця-б ні роднае, хаця бы на здарэнне,
Прасіу Вялікаго к табе хутчэй паслаць,
Каб з ім аддаць
Сваім апошні свой, гарачы свой прывет.