Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Эх, сягоння, у гэту ночку
Я уцяку адгэтуль проч!
Шэрым воукам па лясочку -
Хай дагоніць, хто ахвоч!

Хай тагды, сярод дарогі
Станець хто — ні будзе рад:
Чорны вуж абкруціць ногі.
Буду вужам, буду гад!

Хай тагды, шукаюць у лесе
Цемных, вузкіх, воучых троп!
Як арол у паднябессе
Я узлячу над земскі строп.

У небі роуным, чыстым шляхам
Яснай зоркай палячу,
І скачуся напад дахам
Роднай вескі і ускрычу:

— Гэй, хто есьць тут! Люд галодны,
Люд пакутны! Да мяне!
Станьма, брацця, у шых паходны -
Наша горо праміне.

Досыць нам з нядолі віці
Ценкі жыцця свайго пас,
Слухай, люд: прынес я віці,
Хто за мною, брацця? — Час!

Устануць, рушаць: "Проч з дарогі!
"Хто нам хочэ заступіць?
"Мы пайшлі, мы, люд убогі,
«Усе узяць, ці усе згубіць»...

Думкі, думкі звадыяшкі,
Ах, ні мучайце мяне!
Вам усе гульні, а мне цяжка,
Мне няволя ні міне...