Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


"Стогнуць, плачуць стэп і людзі
"Пад чужой рукою,
"Вогаг цемны уссеу на грудзі,
"Ні даець спакою.
"Дзе Бегдане, слауны Хмелю,
"Дзе ты? Адгукніся!
"За народ наш, за Украіну,
«Браце, заступіся».
Слонцо грэе, вецяр вее.
Па стэпу разносіць
Тыя словы залатыя, -
Да касцоу даносіць.

Учулі людзі прауды слово,
Засьпевалі ціха,
Аб тым зьдзеку паняверцэ,
Панаванню ліха.

Пан акоман — бочка піва, -
Цівуны у злосьці:
«Нуж-ма, хлопцы, жыва, жыва!
Бо зьдзяром да косьці!»

Сорам, сорам!. Люд пакорны
Галавой схіліуся..
Пане, пане, — гадзе чорны,
Каб ты с сьвету збыуся!...

Адна за аднэю праносяцца зьявы,
Мігцяцца безупынна абразы,
Нявольнічы побыт і сьлезы крывавы
І зьдзек глузавання, уразы...

Туды, да нішчасных у думцы сягае
Песьняр гэніяльны прыгону,
І Богу на небі любіць прысягае
Народ свой, — любіці да скону.