Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Вечнай памяці Т. Г. Шэучэнко

За тысячу верст ад радзімаго краю,
У стэпу, пустэчы безлюднай,
Сумуець казак па загубленым раю,
Па маці-Украіне цуднай

Німа яму волі, пад вартаю пільнай
Начуе і днюе і ходзіць,
Ні воднай ні мае людзіны прыхільнай.
Самотна дзянечкі праводзіць.

А думка, як віхар, імчыцца, нясецца
Ад берагу мора Аралу
На родну старонку, дзе вораг сьмяецца
І усіх абдзірае памалу.

Удушы яго ласка, каханне малююць
Пакутніцы вобраз без сказы.
Ах, мучаць Украйну, рабуюць, ганьбуюць!...
Імчацца, нясуцца абразы:

"Вее вецяр, сонцо грэе[1]
На сьцяпу шырокім,
Што відаць здалек, чарнее,
Дзе курган высокі?

Сьляпы гэнам на бандуры
Перабэньдзя грае
Аб казацтве, аб гэтманстве,
Сам сабе сьпявае:

— "Ой лунала наша слава,
"Аж у звоны білі!
"Меч гэтманскі і булава
"К каралям хадзілі.
"Мелі славу, мелі долю,
"А цяпер прапало;
"Мелі шчасьце, мелі волю,
"А цяпер ністало;

  1. Узлюбены абраз Т. Г.