Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


С краю — Далі, краю — Сьвета,
Дзе цяплюхна, вечне лето, -
А нас кінулі у пушчы,
Ды у холад, ды й у гушчы,
Дзе брат з братам вечне бьюцца.
Спруцянелі, а дзяруцца,

Мы хацелі даць ім сьвету,
Зруйнаваці пушчу гэту,
Даць ім міласьці прагненне,
Дзен шчасьлівых даці менне...
Мы ішлі вялікім валам,
Войскам буйным а зухвалым,
Ды ні стало нашай мочы:
Сьвет слабейшы быу ад ночы...

---

Што-ж? Ніхай! Ніхай так будзе,
Мусіць гэтак доля судзе.
Цяжка, страшна жыці, прауда,
Дык цярпеці-ж нам ні науда.
Так на моры-акіяне
Часам хваля перастане...
Можа-ж прыйдзе навальніца, -
Толькі-б ветрыку з’явіцца!

Будзем у небо цікавацца,
Будзем зорак прыгледацца:
Без пакоры у пакоры
Перабудзем свае горо.
Мо і нам аднекуль з неба
Скажуць: «Чуйце, устаньце, трэба!»
У узмацняць. Парвуцца путы,
Будзе вольны, хто закуты.

Ні адны, а з грамадою,
Разам з людзьмі, чарадою
Пойдзем поплеч зноу у далі,
Скуль прышлі і скуль паусталі.