Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


С песьняу няволі.

---

Я. Л-ку

Прауду мусім ведаць, браце:
Покуль мы ні у роднай хаце.
Ні на ніві покуль роднай, -
Нашай думачцы ніводнай
Век ні спраудзіцца, ні збыцца, -
Мусім у цеснай клетцы біцца
Нашых думак і жаданняу
І няволі наляганняу.

У гароце, у няволі.
Без пасьпеху, а паволі
Нешта розум у нас вымае
І за шыю душыць больна,
Што часамі мімавольна
З болю гэтаго заплачыш,
Што аж слонейка ні бачыш!

Мусім ведаць, што мялеем,
Што паволі усё малеем,
Ні жывем, але канаем, -
Зранку долы вымераем,
І надзею што-дзень губім,
Хоць яе, як жыцце, любім.

Нашы брацця — там, на волі,
Паляглі моу-ся на полі,
Чыстым полі ваявецкім,
Велькім колам маладзецкім,
С пасячонымі плячыма,
З выпаленымі вачыма.

---

Мы зьявілісь з яснай казкі,
Братняй міласьці і ласкі,