Старонка:Harun Ales.Matcyn dar.djvu/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Горшая мука утрапляець, што сынам я
Быць перастану сваей старане.

Памяць ні доугая, любасьць ні вечная;
Сірасьць, безлюднасьць — іх трудна нясьці;
Мо, пажагнаушыся с старым, на вечнае
С шляху зьвярну, па другім каб ісьці.

Страшна мне нават аб гэтым і згадываць
Страшна і думаць,, і я ні хачу
Толькі-ж надзеі ні маю чым зрадаваць,
Сэрцо і сьлезы ссушыць у ваччу.

Вось у чым горо бадзязе безшчаснаму,
Вось чаму сэрцо мае так баліць,
Вось чаму хочацца к сонейку яснаму -
Хоць-бы убачыць, тым цягасьць зваліць!...

---

Цяжка мне, прауда. Ці-ж трэба мне жаліцца?
Цяжка-ж другім — іх мільены усіх, -
Жыцце іх рушыцца, бьецца і валіцца.
Гінуць надзеі і думкі у іх.

Многа на сьвеці усякаго творыцца!
Многа хто вершау аб гэтым злажыу.
Часам паслухаеш, хто разгаворыцца,
Бог яго ведае, як ешчэ жыу?!

Біуся з ніпраудай з бядой і гаротаю,
Сэрцо у попел нішчадна спаліу,
Сілы усе страціу у бойцэ с цямнотаю,
Кроу, ні рахуючы, кроу сваю ліу!

Што-ж тады плакаці мне, маладзейшаму?
Я-ж ні прайшоушы пуціну сваю:
Сэрцо асталося. Не, весялейшаму
Трэба мне быць, а я плачу — пяю.